На пазачарговым паседжанні кардынацыйнай рады аблвыканкама па ахове матэрыяльнай і духоўнай спадчыны абмяркоўвалася канцэпцыя стварэння гісторыка-культурнага цэнтра нацыянальнага маштабу на шырокіх тэрыторыях Берасцейскай крэпасці.
Да 1000-годдзя Берасця, якое будзе адзначацца ў 2019 годзе, на тэрыторыі крэпасці адновяць Берасцейскі замак з рамесным дваром, карчмой, вадзяным млыном і броварам. На тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання плануецца стварыць Нацыянальны музей тэхнікі, музей узбраенняў і пашырыць музей абароны Берасцейскай крэпасці. На Валынскім - узвесці макет сярэднявечнага Бярэсьця ў маштабе 1:5 і правесці кансервацыю комплексу Бернардынскіх манастыроў 17-18 стагоддзяў. На ўездзе ў крэпасць прадугледжаныя паркінгі для аўтамабіляў, побач карэтны двор з пракатам экіпажаў і верхавых канёў, база электрамабіляў і ровараў. На перспектыву запраектаваная аглядная лінная дарога, якая злучыць крэпасць з паркам, чыгуначным вакзалам і цэнтрам горада. Пакуль праект выглядае фантастычным і нерэальным, засталося толькі дачакацца. Усе працы плануецца завяршыць праз 10 гадоў, да 1000-я горада.
У выставачнай зале Холмскіх варотаў мемарыяльнага комплексу "Берасцейская крэпасць-герой" 7 кастрычніка распачала працу экспазыцыя пад назовам "З нечалавечай жорсткасцю…". На шматлікіх стэндах выставы размешчаныя фотадакументы, якія распавядаюць аб злачынствах войска фашысцкай Нямеччыны на тэрыторыі Польшчы ў верасні-кастрычніку 1939 года. Экспанаты прадстаўленыя варшаўскім Інстытутам народнай памяці пры падтрымцы Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Берасці. Над стварэннем экспазыцыі працавалі польскія і нямецкія гісторыкі. У 2004 годзе яна ўпершыню была паказана ў Польшчы, затым у Германіі і Чэхіі. У Берасці выстава будзе працаваць да 31 кастрычніка.
" лепшы фотарэпартаж;
" лепшы артыкул па тэме;
" лепшая праца ў мастацка-літаратурным жанры (аповяд, казка, верш, карыкатура).
Пасля падвядзення вынікаў, аўтары лепшых прац атрымаюць прызы, а 15 з іх прымуць удзел у семінарах першакласных журналістаў-практыкаў, а пасля іх завяршэння адправяцца ў 5 займальных прэс-тураў па памятных і значных мясцінах Берасцейскай вобласці. Працы прымаюцца на электронны адрас: bresteurope@gmail.com







Каментары