Дзень салідарнасці са зніклымі і палітвязнямі

16 сакавіка – дзень беларускай салідарнасці. Актывісты нагадваюць грамадству аб зніклых у нявысветленых абставінах палітыках і грамадскіх дзеячах ды патрабуюць ад улады сумленна расследаваць выпадкі гэтых знікненняў.
Апошняе выпраўленне: 16.03.2010 10:27

Гадавіна канстытуцыі Беларусі

15 сакавіка 1994 года дэпутаты Вярхоўнага Савета XII склікання прынялі першы ў гісторыі асноўны закон суверэннай Беларусі – канстытуцыю.
Апошняе выпраўленне: 15.03.2010 10:31

Больш 100 кандыдатаў ад БХД – пад пераследам

Пра гэта падчас прэсавай канферэнцыі ў Менску журналістам распавёў сустаршыня аргкамітэту Хрысціянска-дэмакратычнай партыі Павал Севярынец.
Апошняе выпраўленне: 12.03.2010 12:20

Рашэнне наконт Еўранеста зноў падвісла

Рашэнне пра склад беларускай дэлегацыі ў парламенцкай асамблеі палітыкі ЕС "Усходняе партнёрства" (Еўранест) адкладзена на месяц. Пра гэта паведамілі ў офісе польскага дэпутата Яцэка Пратасевіча, кіраўніка дэлегацыі парламента ЕС па сувязях з Беларуссю.
Апошняе выпраўленне: 12.03.2010 12:17

Суд над М. Аўтуховічам і У. Асіпенкам перанесены на 16 сакавіка

10 сакавіка ў Вярхоўным судзе Беларусі пачаўся працэс па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі. Суддзя абвясціў перапынак да 16 сакавіка (аўторак).
Апошняе выпраўленне: 10.03.2010 18:24

Сустрэча беларуска-польскай групы ўрадавых экспертаў адтэрмінаваная

У Варшаве 9 сакавіка мела адбыцца першае пасяджэнне беларуска-польскай урадавай групы экспертаў, якая мела заняцца канфліктам вакол Саюза палякаў Беларусі. Першае пасяджэнне камісіі перанесена арыенціровачна на тыдзень. Прычынай пераносу сталі рознагалоссі бакоў па гэтым пытанні.
Апошняе выпраўленне: 10.03.2010 09:50

Што стаіць за запрашэннем Лукашэнкі ў Літву?

Літоўскія СМІ паведамілі пра запрашэнне кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на ўрачыстасці, прымеркаваныя да Дня незалежнасці Літвы. Паведамляецца пра тое, што запрашэнне перададзена літоўскімі дыпламатамі ад імя прэзідэнта Літвы. Тым не менш, як адзначае аглядальнік Раман Якаўлеўскі, пакуль цяжка прагназаваць пра магчымы візіт кіраўніка ў Літвы.
Апошняе выпраўленне: 08.03.2010 20:01

Ваяводскія ўлады сустракаюцца з нацыянальнымі меншасцямі

8 сакавіка ў Ваяводскай управе Падляшскага ваяводства ў Беластоку адбудзецца штогадовая сустрэча ваяводы з прадстаўнікамі арганізацыяў нацыянальных меншасцяў, якія пражываюць на Падляшшы.
Апошняе выпраўленне: 08.03.2010 16:35

А. Лукашэнка дазволіў праслухоўваць грамадзян

А. Лукашэнка ўказам № 129 зацвердзіў парадак узаемадзеяння аператараў электроннай сувязі з сілавымі структурамі. Згодна ўказу спецслужбы змогуць праслухоўваць размовы грамадзян ды будуць карыстацца доступам у базы вестак аб абанентах.
Апошняе выпраўленне: 05.03.2010 22:59

Папсаванае свята

Студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў “Свяце беларускай мовы” прымусілі пісаць тлумачальныя запіскі наконт правядзення імпрэзы. Свята сёлета ўпершыню планавалася зладзіць афіцыйна і маштабна, аднак нечакана для арганізатараў, кіраўніцтва Палаца культуры МАЗ скасавала дамову. Арганізатары не выключаюць, што імпрэзай зацікавіліся спецслужбы.
Апошняе выпраўленне: 04.03.2010 15:27

Рыгор Васілевіч: Справа "Абсалютбанка" будзе даведзена да суда

Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч упэўнены, што службовыя асобы кіраўніцтва "Абсалютбанка" не арганізавалі дастатковую бяспеку для працы сваіх супрацоўнікаў – у адносінах службоўцаў заведзена крымінальная справа.
Апошняе выпраўленне: 04.03.2010 13:00

Арганізатары Дня Волі абралі фармат акцыі

Арганізатары Дня Волі заяўляюць маршрут акцыі ў Мінску ад Акадэміі навук да сквера Янкі Купалы. Адпаведную заяву ініцыятары акцыі з Беларускага Незалежніцкага блоку падаюць сёння ў Менгарвыканкам і заклікаюць да ўдзелу ў святкаванні ўсіх дэмакратычных актывістаў. Заяўнікі падкрэслілі, што на плошчу Бангалор ісці не маюць намера.
Апошняе выпраўленне: 03.03.2010 16:49

Вінаватых у выбуху 4 ліпеня 2008 года так і не знайшлі

Следчыя па справе выбуху у Мінску 4 ліпеня 2008 схіляюцца да версіі, што гэта было хуліганства, але не тэракт. Першы намеснік міністра ўнутраных спраў Алег Пякарскі паведаміў, што па гэтай справе затрымалі 120 чалавек, апыталі 900, але ні падазроных, ні датычных да злачынства так і не выявілі.
Апошняе выпраўленне: 02.03.2010 14:22

Лідзія Ярмошына патлумачыла, чаму не пускаць у інтэрнаты зборшчыкаў подпісаў

Адміністрацыя не пускае дэмакратычных кандыдатаў збіраць подпісы ў студэнцкіх інтэрнатаў. 28 лютага падобны выпадак адбыўся ў Віцебску з сябрамі ініцыятыўнай групы кандыдата ад БХД Уладзіміра Рамановіча. У адказ на гэта хрысціянскія дэмакраты паскардзіліся самой Лідзіі Ярмошынай.
Апошняе выпраўленне: 01.03.2010 13:48

Рымашэўскі: Палітычная сітуацыя ў краіне перад выбарамі ўскладняецца

Завяршыўся візіт дэлегацыі Еўрапарламенту ў Мінск. Еўрадэпутаты правялі сустрэчы з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, а таксама з прадстаўнікамі афіцыйных уладаў. Як паведаміў нашаму радыё сустаршыня аргкамітэту па стварэнні БХД Віталь Рымашэўскі, падчас сустрэчы абмяркоўваўся фармат вылучэння прадстаўнікоў ад Беларусі ў Еўранест. Аднак галоўным пытаннем была сітуацыя ў Беларусі.
Апошняе выпраўленне: 28.02.2010 12:16
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя