25-02, 20:32

Мінчукі памаліліся за Ірыну Казуліну (фотарэпартаж)

Людзі, што прыйшлі на акцыю пратэста, пасля паўгадзіннага стаяння на Кастрычніцкай плошчы рушылі ў бок Чырвонага касцёла. Апроч свечак і партрэтаў памерлай, мінчукі неслі расцяжку “Свабоду Казуліну”.

Па тратуарах і на чырвонае святло светлафора некалькі соцень людзей дайшлі да ганку храма, суправаджаемыя сігналамі салідарнасці з боку праязджаючага аўтатранспарта.

Да прысутных выйшаў святар, які заклікаў супольна памаліцца за спачын Ірыны Казулінай, вызваленне яе мужа і астатніх палітзняволеных, што і было зроблена.

 

Хаця ў пачатку акцыі міліцыя і папярэджвала грамадзянаў аб магчымасці прыцягнення да адказнасці, але ніякіх перашкодаў людзям на гэты раз не стварала.


 

 

Вадзім ДОЎНАР

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя