Галоўную Рок-Карону сёння ўвечары ў канцэртнай залі “Мінск” атрымаў культавы гурт Аляксандра Кульлінковіча.
Neuro Dubel у апошні час на слыху. Нядаўна выйшаў вельмі моцны альбом Stasi, Аляксандр Кульлінковіч разам з іншымі музыкамі сустрэўся з Алегам Праляскоўскім, што выклікала нават скандал у беларускім апазіцыйным асяроддзі.
Рыхтуецца да запісу трыб'ют гурта — зборнік найлепшых песень калектыву ў выкананні іншых музыкантаў. Жданне ўзяць удзел у запісе трыб'юта выказалі прыкладна 30 музыкантаў. Сярод іх — рок-гурты “Крама”, N.R.M., “Ляпіс Трубяцкой”, Зміцер Вайцюшкевіч і нават Паліна Смолава з Аляксеем Хлястовым.
Радыё Рацыя






