11-03, 13:33

Джордж Буш заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць Аляксандра Казуліна

Джордж Буш узгадаў сям’ю Казуліных 10 сакавіка падчас выступу на ўрачыстым вечары ў гонар месяца жанчын, якім у ЗША лічыцца сакавік.

- Амерыка ганарыцца такімі жанчынамі, як Ірына Казуліна. Пасля таго як ейны муж быў асуджаны на 5,5 года за пратэст супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2006 года, Ірына нястомна змагалася за яго вызваленне. Яна стала голасам усіх палітвязняў, што ўтрымлівае рэжым Лукашэнкі.

Джордж Буш таксама нагадаў, як паведамляе прэс-служба Белага дому, што Ірына Казуліна была ўдзельнікам кампаніі па барацьбе з ракам малочнай залозы.

- Некалькі тыдняў таму хвароба забрала яе жыццё. Рэжым Лукашэнкі не дазволіў пабыць мужу разам з ёй у апошнія дні. Гэта жудасна. (…) Людзям важна зразумець, што гэта цудоўная жанчына Ірына падрыхтавала глебу, каб Беларусь, як мы спадзяемся, стала свабодным, справядлівым і адкрытым грамадствам.

Радыё Рацыя

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя