Радыё “Рацыя” пашырае свой удзел у акцыі “Агульнанацыянальная дыктоўка”. Дасюль мы інфармавалі сваіх чытачоў і слухачоў пра фармат і графік яе правядзення. А з сённяшняга дня Рацыя выступае не толькі як інфармацыйны партнёр, але і як валанцёр у справе правядзення дыктоўкі.
Напісаць дыктоўку можна ў любы момант, праслухаўшы яе на нашым сайце. У панядзелак, 24 сакавіка, мы размесцім тэкст дыктоўкі (“Прадмову” да “Дудкі беларускай” Францішка Багушэвіча) – вы зможаце праверыць сябе і паставіць пры жаданні адзнаку.
Пішыце дыктоўку (ва ўсіх сэнсах) з Рацыяй!




