04-07, 15:33

Выбух пад час святкавання. Загінулых няма (абноўлена)

Каля сарака чалавек параненых у цэнтры Мінска. У сталіцы Беларусі позна ўвечар у чацвер падчас святкавання Дня незалежнасці адбыўся выбух, загінулых няма. Аб гэтым паведамляе Міністэрства Ўнутраных Спраў краіны.

Негледзячы на выбух, святочны канцэрт не быў спынены.
Начальнік інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУЎС Мінгарвыканкама  Аляксандр Ластоўскі пацвердзіў сам факт выбуху і паведаміў, што ёсць пацярпелыя.

“ Зараз  месца здарэння ачэплена, працуюць следчыя групы. Пакуль эксперты не паведамляюць, што гэта было за выбухная прылада", - паведаў Ластоўскі

 

 

 

 

 

Па паведамленнях са спасылкай на персанал лякарні "хуткай дапамогі", пасля здарэння ў стэлы на праспекце Пераможцаў шпіталяваныя 37 чалавек. На гала-канцэрце прысутнічаў і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамляе Інтэрфакс, МУС краіны ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле "хуліганства". Раней кіраўнік мінскай міліцыі Анатоль Куляшоў заявіў, што выбух хутчэй за ўсё адбыўся з-за хуліганскіх мяркаванняў. Злачынцы, па яго словам маглі быць "незадаволеныя тым, што ў Мінску адбываецца прыгожае свята"

Галоўная версія следства па выбуху ў Мінску - хуліганства

У якасці галоўнай версіі выбуха ў Мінску падас святкавання Дня Незалежнасці следства разглядае хуліганства. Пра гэта Рацыі паведаміў кіраўнік адзела інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкаму Аляксандр Ластоўскі.

-Сёння ноччу падчас заключнага гала-канцэрту “Мы – беларусы” мелі месца праяўленні хуліганскіх дзеянняў. Пасля апоўначы адбыўся выбух, па папярэдніх меркаваннях, самаробнага прыстасавання. У выніку пацярпелі некалькі дзесяткаў чалавек. Канкрэтная лічба ўдакладняецца. З траўмамі рознай ступені цяжкасці яны былі дастаўленыя ў сталічныя шпіталі, дзе ім была аказаная недыхная медычная дапамога.  

Паводле спадара Ластоўскага, аператыўныя службы спрацавалі аператыўна і прафесійна. Зараз следчыя ворганы праводзяць комплекс аператыўна-вышуковых дзеянняў, каб выявіць асобаў, ці асобу, датычных да гэтага злачынства.  Паводле звестак Міністэрства унутраных спраў, ахвярамі выбуху сталі каля сарака чалавек. Негледзячы на выбух, святочны канцэрт не быў спынены.

"Гэта можа быць тэрактам " -кажа генерал Грыб.

- Я хачу сказаць , што я на месцы злачынства не быў , але ж зыходзяцы з майго вялікага досвяду не магу сказаць дакладна сказаць, ці гэта быў тэракт, ці простае хуліганства. Усё гэта можна будзе сказаць, калі будзе знойдзена асоба, што гэта ўтварыла.

- Калі ў Віцебску калі пару гадоў назад было падобнае злачынства на танцпляцоўцы спачатку палічылі яго тэрактам, арыштавалі маладых  людзей, але потым зрабілі з яго хуліганства і ўсіх адпусцілі, і сказалі што гэта ўсё не так. Невядома што будзе гэтым разам, распавёў генерал -лейтэнант Грыб.

Як на вашую думку павінна дзейнічаць улада у сённяшніх умовах?

Каб  я быў бы на іх месцы - то стварыў бы аператыўна - следчую группу і арганізаваць спецыялістаў . А сам бы звярнуўся да людзей , я думаю , што людзі б распавялі , што і як адбывалася на самой справе .

Найбольш падрабязную размову з былым кіраўніком Вярхоўнага Савета, генерал - лейтэнантам Вячаславам Грыбам  слухайце на нашых хвалях.

Радыё Рацыя

Фото forum.onliner.by

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя