АДС супраць байкоту

"Калі разумець тое, што я не пайду на выбары, а пасяджу на канапе, пап’ю каву і паабураюся тым, што ў нас няма выбарчай кампаніі, то гэта не байкот. А рэальны байкот – калі большасць свядома не ідзе на выбары".
Апошняе выпраўленне: 15.05.2008 01:39

У Гродне адзначылі гадавіну рэферэндума (фотарэпартаж)

У трынаццатую гадавіну рэферэндума 1995 года, па выніках якога былі скасаваныя нацыянальныя сімвалы, на гродзенскіх вуліцах з'явіліся бел-чырвона-белыя сцягі. Ініцыятарам акцыі выступіў гродзенскі “Малады Фронт”.
Апошняе выпраўленне: 14.05.2008 20:17

Лідэры апазіцыі - як заўжды - каментуюць выказванні Лукашэнкі

Падчас інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Reuters Аляксандр Лукашэнка сказаў, што “наша апазіцыя замест таго, каб працаваць з народам, едзе ў ЗША, Велікабрытанію і Нямеччыну, і просіць там грошай” тады як ёй “трэба працаваць з нашымі грамадзянамі, прасіць у іх падтрымкі. Гэта карумпаваная апазіцыя”, - заявіў прэзідэнт Беларусі. Ён паабяцаў балатавацца на чацверты тэрмін і паведаміў аб тым, што “некалькі апазіцыянераў” могуць “патрапіць у парламент”.
Апошняе выпраўленне: 14.05.2008 18:14

Намесніка С.Шушкевіча вінавацяць ва ўдзеле ў канцэрце гурта “Ломбард”

Cёння за ўдзел у канцэрце польскага гурта “Ломбард”, які адбыўся ў Гродне 2 траўня, супрацоўнікі міліцыі склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні на намесніка старшыні партыі "Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада", праваабаронцу Віктара Сазонава.
Апошняе выпраўленне: 14.05.2008 19:06

Немедыяльныя палітыкі

Яны, як старыя камуністы, хочуць ствараць нейкія грамадскія назіральныя саветы, праводзіць нейкія нарады. Дзіўна ўсё гэта, як і іх зварот да міністра замежных справаў Польшчы. Ну не паправіць вашу рэпутацыю Радаслаў Сікорскі, колькі лістоў вы не пішыце, спадары!
Апошняе выпраўленне: 14.05.2008 16:30

Пазьняк стварае “Антыжадобінскі спіс”

У бліжэйшы час, паведаміў палітык, “беларусамі за мяжой будзе створаная інтэрнет-старонка (умоўна назавём яе “ікс”). Беларусы з Бацькаўшчыны атрымаюць магчымасць прыслаць на старонку прозвішчы кандыдатаў у "Антыжадобінскі спіс". Першым у спісе будзе стаяць генерал Жадобін".
Апошняе выпраўленне: 14.05.2008 09:44

За канцэрт польскага гурта ў Гродне хочуць пакараць актывіста АГП

Вынікам учорашняга канцэрта польскага фолькгурта “Транскапэла” у Гродне стане адміністрацыйная адказнасць, да якой будзе прыцягнуты кіраўнік абласной суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юры Істомін.
Апошняе выпраўленне: 14.05.2008 10:05

Акт аб дэмакратыі ў Беларусі падоўжаць на два гады

Апрача падтрымкі беларускіх праваабаронцаў, незалежных СМІ, прафсаюзаў, маладзёжных рухаў, дэмакратычных палітычных партый, асобным параграфам у абноўленым дакуменце згадваецца падтрымка незалежнага радыё- і тэлевяшчання на Беларусь.
Апошняе выпраўленне: 13.05.2008 17:39

Рацыя – хутка ў Гродне!

Трое беларускіх палітыкаў даслалі ліст на імя кіраўніка польскага МЗС Радаслава Сікорскага. Падпісанты просяць польскі бок паўплываць на пазітыўнае рашэнне датычна “сапраўднага вяшчання на Беларусь з тэрыторыі Польшчы”. Тым часам РР заўпэўнівае – бліжэйшымі днямі нас можна будзе пачуць у Гродне і ваколіцах.
Апошняе выпраўленне: 14.05.2008 12:32

На Слонімшчыне пачаўся збор подпісаў у абарону “Газеты Слонімскай”

Жыхары Слоніма пачалі збор подпісаў супраць ціску ўладаў на адзінае незалежнае выданне Гродзенскай вобласці - "Газету Слонімскую". Акрамя гэтага, грамадзяне рыхтуюць зварот у Адміністрацыю прэзідэнта з патрабаваннем спыніць пераслед газеты.
Апошняе выпраўленне: 12.05.2008 17:31

З.Дашкевіч: Байкот - не ляжанне на канапе

Ідэя байкоту не папулярная сярод дэмакратычных сіл Беларусі і, верагодна, яны будуць удзельнічаць у выбарах. Але “Малады Фронт” заявіў пра байкот. Лідэр арганізацыі Зміцер Дашкевіч у інтэрв’ю Рацыі патлумачыў эфектыўнасць прапанаванай палітычнай акцыі.
Апошняе выпраўленне: 12.05.2008 17:33

Баршчэўскі: Кандыдат на прэзідэнта можа стаць новым старшынём Партыі БНФ

Але з кандыдатам трэба яшчэ вызначыцца.
Апошняе выпраўленне: 12.05.2008 13:59

БХК: Кардынальных зменаў не будзе

Новы старшыня Беларускага Хельсінскага камітэту Алег Гулак распавёў Рацыі, што БХК будзе паглыбляць “адукацыйную, маніторынгавую і аналітычную працу”.
Апошняе выпраўленне: 12.05.2008 11:48

“Малады фронт” заклікае байкатаваць парламенцкія выбары

"Голас беларуса ўжо скрадзены. І Лукашэнка палічыць яго толькі ў адным выпадку. У выпадку, калі ўсе мы выйдзем на галоўную плошчу Беларусі, на плошчу Кастуся Каліноўскага".
Апошняе выпраўленне: 12.05.2008 10:39

Статкевіч: Улада рэфлексуе (фотарэпартаж)

11 траўня з Акрэсціна выйшаў на волю адзін з лідэраў Еўрапейскай кааліцыі, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч.
Апошняе выпраўленне: 11.05.2008 23:38
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя