
Актывісты «Маладога фронту» правялі, у так званы афіцыйны "дзень яднання народаў Беларусі і Расіі”" акцыю каля Дому ўраду ў Менску. Яны трымалі бел-чырвона-белыя сцягі , а таксама транспаранты з заклікамі "не яднацца з імперскай Расіяй".
У пікеце, які працягваўся 15 хвілін удзельнічала прыкладна 10 маладафронтаўцаў. Актывістка “Маладога фронту” Наста Лойка распавяла радыё Рацыя:
- Мы гэтым хацелі выказаць сваю пазіцыю супраць яднання Беларусі і Расіі. Было вельмі непрыемна ехаць па цэнтры горада і бачыць, як побач на слупах вісяць беларускія і расійскія сцягі. Гэта вельмі псуе настрой. І не варта забывацца на тую небяспеку, якая пагражае нашай незалежнасці фактычна штодня.
Да ўдзельнікаў пікету падышлі міліцыянеры з аховы Дому ўраду і папярэдзілі, што іх акцыя несанкцыянаваная, таму яны могуць быць затрыманыя. Маладафронтаўцы не сталі чакаць, пакуль па іх прыедзе спецназ, і пакінулі плошчу Незалежнасці.
Альгерд Невяроўскі. Радыё Рацыя.
Фота: "Хартыя'97"








Каментары