27-02, 17:30

Намесніка старшыні Саюзу палякаў не пусцілі ў Польшчу

Сёння польскія памежнікі без тлумачэння прычынаў не пусцілі ў краіну намесніка cтаршыні непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў у Беларусі Юзэфа Пажэцкага, які накіроўваўся ў краіну па прыватных справах.

На памежным пераходзе ў Кузніцы Беластоцкай супрацоўнікі польскай памежнай службы анулявалі шматразовую візу Юзэфа Пажэцкага. У Польшчу здолеў трапіць ягоны брат, які падарожнічаў разам з намеснікам старшыні непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў у Беларусі на чале з Анжалікай Борыс. Юзэф Пажэцкі не выключае, што гэты выпадак носіць палітычны характар.

- Захады польскага боку могуць паспрыяць істотнаму аслабленню пазіцый нашай арганізацыі у справе руху польскага адраджэння ў Беларусі.

Юзэф Пажэцкі з’яўляецца адным з лідэраў непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў у Беларусі. За сваю апазіцыйную дзейнасць не аднойчы адбываў тэрміны адміністрацыйнага арышту. На працягу 2 гадоў беларускія ўлады забаранялі яму выезд з краіны ў сувязі з тым, што супраць яго была узбуджана крымінальная справа, звязаная з актыўнай дзейнасцю на пасадзе намесніка старшыні Анжалікі Борыс.
 

Радыё Рацыя

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя