Яны звяртаюць увагу польскага прэм’ер-міністра на скандальны выпадак, які адбыўся ў Беластоку падчас Фестывалю беларускай песні 23 лютага.


Вось тэкст ліста:
"Шаноўны Спадар Прэм’ер!
Мы, ніжэйпадпісаныя, хочам звярнуць Вашу ўвагу на жалю годнае здарэнне, якое мела месца ў Беластоку падчас Фестывалю беларускай песні ў суботу 23 лютага 2008 года.
Два студэнты з Беларусі, якія вучацца ў сталіцы Падляшскага ваяводства ў рамках стыпендыі імя Кастуся Каліноўскага (гэта стыпендыяльная праграма ўрада Рэспублікі Польшча для беларускай моладзі адлічанай з вучэльняў за апазіцыйную дзейнасць), разгарнулі бел-чырвона-белы нацыянальны сцяг. Гэтыя маладыя людзі былі сілай вынесены з залы ахоўнікамі, хаця яны спакойна стаялі побач сцэны, што відаць на прыложаным кампакт-дыску з запісам усяго здарэння.
Бел-чырвона-белы сцяг быў устаноўлены афіцыйным дзяржаўным сцягам выбіваючайся на незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года і незалежнай Рэспублікі Беларусь у 1991 годзе. У 1995 годзе, насуперак выказанага ў рэферэндуме меркавання народа, гэты сцяг быў незаконна заменены на чырвона-зялёныя колеры, якія звяртаюцца да камуністычнай сімволікі. Бел-чыровна-белы сцяг чыноўнікі прэзідэнцкай адміністрацыі трыумфальна парэзалі на кавалкі.
Насуперак усяму беларусы ва ўсім свеце надалей лічаць гэты сцяг нацыянальным.
Мы, польскія беларусы, падымалі гэты сцяг з паловы 1980-х гадоў, калі гэта студэнты, члены Беларускага аб’яднання студэнтаў, адважыліся выступіць пад ім. На працягу 20 гадоў, пры любых урадах – камуністычных, посткамуністычных ці постсалідарніцкіх – ніхто ў Польшчы не падняў руку на гэты сцяг, аж да мінулай суботы. Прытым адбылося гэта ў прысутнасці прадстаўнікоў польскіх парламентарыяў і мясцовых дэпутатаў, падляшскіх і беластоцкіх самаўрадавых улад, з якіх ніхто не адрэагаваў на гэты скандальны ўчынак. Прытым з засмучэннем даводзіцца сцвярджаць, што ўладу ў Падляшскім ваяводстве і горадзе Беластоку трымае менавіта Ваша палітычная групоўка супольна з меншымі кааліцыянтамі.
Вы, Спадар Прэм’ер, як гісторык і колішні дзеяч дэмакратычнай апазіцыі дасканала разумееце як важную ролю ў атрыманні Польшчай паўнаты незалежнасці ў 1989 годзе адыгрывала адчуванне гістарычнай і дзяржаўнай супольнасці, сімвалам якога быў дзень 11 лістапада 1918 года. Сваімі ранейшымі выказваннямі, паездкамі ў Беларусь і сустрэчамі з дзеячамі нашай супольнасці ў кастрычніку 2005 года Вы ўмацавалі нас усіх у пераканні, што дэмакратычная Беларусь заўсёды будзе карыстацца Вашай падтрымкай. У сувязі з гэтым звяртаемся да Вас з просьбай прыняць адэкватныя меры, каб падобная прафанацыя беларускага нацыянальнага сцяга не паўтарылася ў будучым.
З павагай
Яўген Вапа – старшыня Беларускага саюза ў Рэспубліцы Польшча
Алег Латышонак – старшыня Беларускага гістарычнага таварыства
Радаслаў Дамброўскі – старшыня Беларускага аб’яднання студэнтаў
Да ведама:
Маршалак Сейма РП Браніслаў Камароўскі
Віцэ-прэм’ер Вальдэмар Паўляк
Маршалак Падляшскага ваяводства Яраслаў Дважанскі
Падляшскі ваявода Мацей Жыўна
Прэзідэнт горада Беластока Тадэуш Трускаляскі
Сродкі масавай інфармацыі"




