04-03, 13:43

Алена Бонэр: усе беларускія апазіцыянеры - прыстойныя людзі

Вядомыя расійскія грамадскія дзеячы падпісалі дарадчыя лісты для намінацыі старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Казуліна на прэмію Андрэя Сахарава, якая штогод прысуджаецца Еўрапейскім парламентам.

Сярод падпісантаў – Алена Бонэр, удава акадэміка Сахарава і старшыня фонду ягонага імя. Рацыя знайшла яе ў Боне.

- Алена Георгіеўна, чаму падпісалі зварот у Еўрапарламент?

- Таму, што чалавек паважаны.

- Як вы лічыце, хто яшчэ з беларускіх апазіцыянераў заслугоўвае міжнароднага прызнання?

- Усе заслугоўваюць. Тыя прозвішчы, якія я ведаю… Праўда, ні з кім з беларускіх апазіцыянераў я асабіста не знаёмая... Мне падаецца, усе прыстойныя людзі.

- Такія прэміі – гэта толькі фінансавая падтрымка пацярпелых ці ўсё ж такі крок да дэмакратыі ў краіне?

- Лічу, што фінасавая падтрымка пацярпелых – гэта толькі ў другую чаргу. У першую - зварот увагі грамадства да той дзейнасці, якая выклікае высокую павагу і захапленне заходніх садружнасцяў.

- Ці не дарэмныя ўсе гэтыя ахвяры, калі на працягу столькіх гадоў большасць выбірае дыктатуру?

- Па-першае, змаганне з дыктатурай цягнецца яшчэ не так шмат часу. А, па-другое, нішто не бывае дарэмным.

- Вы дапускаеце, што ў Расіі хутка будуць саджаць у турмы за тое ж, за што саджаюць няўгодных у Беларусі?

- Вядома ж! Я ўвогуле не лічу, што ў Беларусі з выкананнем правоў чалавека горш, чымсці ў Расіі. І я заўжды не разумела, чаму Захад успрымае Лукашэнку як крайне негатыўнага лідэра, а расійскага прэзідэнта так не ўспрымаюць. Лукашэнка – персона нон-грата. А па-мойму, гэта Пуцін варты такого тытулу... Адзінае тлумачэнне: Захад баіцца моцную дзяржаву. А Беларусь... У яе ні нафты, ні газу. А, між іншым, гэта тая ж Беларусь, якая падчас Вялікай Айчыннай сваім целам Расію прыкрыла.

- Аўтарытарны рэжым у Расіі - гэта надоўга?

- Надоўга! Вельмі надоўга!

Гутарыў Вадзім ДОЎНАР
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя