05-03, 16:15

Эстонскія ўлады і Пазьняк знайшлі агульную мову

Сёння ў палацы Таампеа віцэ-спікер эстонскага парламента, былы міністр замежных спраў Крысціна Аюланд зладзіла прыём для беларускіх апазіцыянераў, якія прыехалі на Першы кангрэс беларусаў, што жывуць у ЕС і ЗША.

“У Эстоніі час ад часу раздаюцца галасы пра тое, што навошта, маўляў, нам падтрымліваць дэмакратызацыю такіх краін як Беларусь? Няўжо ў нас дома няма сваіх праблем, якія чакаюць рашэння? Адказ тут можа быць толькі адзін - давайце прадставім сабе сітуацыю, пры якой у свой час дэмакратычныя краіны гэтак жа абыякава назіралі б збоку за нашымі памкненнямі да волі. Была б тады Эстонія там, дзе яна сёння?”, – піша Крысціна Аюланд у сваім афіцыйным блогу.

Яна таксама заявіла, што чакае ад прадстаўнікоў беларускай апазіцыі пэўных прапановаў наконт таго, што Еўрапейскі Саюз і Рада Еўропы маглі б і павінны яшчэ для іх зрабіць, паведамляе Росбалт.

У адказ фундатар і лідэр Беларускага Народнага Фронту, а зараз КХП-БНФ Зянон Пазьняк падзякаваў Эстоніі за дапамогу, якую яна дагэтуль аказвала беларускаму народу.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя