05-03, 18:00

У Бабруйску міліцыянты збілі грамадскіх актывістаў

У прыватны дом грамадскага актывіста Ігара Ходзькі ў Бабруйску ўварваліся некалькі чалавек, каб правесці там ператрус. Рацыі ўдалося звязацца з прысутным у доме маладзёвым актывістам Алесем Чыгіром, які распавёў пра тое, што адбылося.

- Пад выглядам пажарнага дагляду ўварваліся: пажарнік, які выдае сябе за Архіпенку Сяргея Сяргеевіча, чалавек па прозвішчы Тоўсцік, хутчэй за ўсё старэйшы лейтэнант МУС, і з ім чалавек без дакументаў, які ўвогуле не прадстаўляецца. Яны зневажаюць гаспадара і ягоных гасцей і праводзяць незаконны ператрус.

Ігар Ходзька, Алесь Чыгір разам са сваім сябрам Сержуком Ласінскім некалькі разоў прасілі непажаданых гасцей пакінуць памяшканне.

Міліцыянты збілі Ходзьку і Чыгіра, апошняму выкліканая хуткая дапамога. Міліцыянты арыштавалі каля 500 асобнікаў газеты "Свабода".

Наталля ЯКАВЕНКА

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя