Кіраўнік Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” Аляксей Марачкін атрымаў ліст ад намесніка міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка, у якім паведамляецца, што “Міністэрствам замежных спраў прынята рашэнне аб выдачы бясплатных віз дэлегатам Пятага з’езду беларусаў свету, згодна са спісам, прадстаўленым у МУС Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”.
У афіцыйным лісце адзначацца, што "удзельнікі з’езду могуць атрымаць бясплатныя візы толькі ў дыпламатычных прадстаўніцтвах Рэспублікі Беларусь за мяжой. У мэтах вырашэння пытання аб выдачы візаў іншым прадстаўнікам беларускай дыяспары, якія будуць вылучаны для ўдзелу ў з’езде ў больш позні тэрмін, просім даслаць у МЗС канчатковы спіс дэлегатаў 13 ліпеня 2009 года”.
Нагадаем, што V з’езд Міжнароднага грамадскага аб’яднаньня “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” пройдзе 17-18 ліпеня ў Менску.
Радыё Рацыя








Каментары