06-03, 16:03

Еўракамісія пачне працу ў мінскім офісе прадстаўніцтва праграмы ТАСІС

Заўтра ў Бруселі адбудзецца афіцыйная цырымонія падпісання Пагаднення паміж Беларуссю і Камісіяй Еўрапейскіх супольнасцяў аб заснаванні, прывілеях і імунітэтах прадстаўніцтва гэтай камісіі ў Беларусі і яго часовым прымяненні. Пра гэта сёння на брыфінгу паведаміў прэс-сакратар МЗС Андрэй Папоў.

У інтерв’ю Рацыі гэтую інфармацыю пацвердзіў і прэс-сакратар кіеўскага прадстаўніцтва Камісіі Дэвід Стулік:

- Я афіцыйна пацвярджаю інфармацыю пра тое, што ў Мінску адкрываецца прадстаўніцтва Камісіі. Дзейнічаць яна пачне з моманту падпісання пагаднення. Пакуль яна будзе знаходзіцца ў офісе прадстаўніцтва ТАСІС у Мінску. Аднак самым бліжэйшым часам у Камісіі з’явіцца ўласнае памяшканне і туды прыедзе старшыня прадстаўніцтва.

Застаецца дадаць, што з беларускага боку пагадненне падпіша намеснік міністра замежных спраў Валерый Варанецкі, а ад імя Камісіі подпіс паставіць сябра Еўрапейскай камісіі па знешніх сувязях і еўрапейскай палітыцы суседства Беніта Ферэра-Вальднер.
 

Вадзім ДОЎНАР

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя