09-03, 13:55

Спецназ уварваўся ў офіс Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў

У той момант там праходзіла Цэнтральная рада “Маладога Фронту”. Цяпер усіх прысутных, а гэта 32 чалавекі з усіх рэгіёнаў Беларусі, вязуць у Ленінскі РУУС сталіцы.

Як паведаміў Рацыі, адзін з удзельнікаў Рады Яўген Скрабутан, “праз гадзіну пасля пачатку сходу ў дзверы пачалі ламіцца супрацоўнікі спецназу з патрабаваннем прадставіць дакументы, якія пацвярджаюць, што памяшканне сапраўды здымае БКДП”.

Нагадаем, што 17 лютага супрацоўнікі міліцыі таксама ўварваліся ў адну з прыватных хатаў, дзе праходзіла Цэнтральная Рада “Маладога Фронту”. Тады гвалтоўна былі затрыманыя каля 30 чалавек.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя