11-03, 14:05

Мікалай Чаргінец пагадзіўся на дэбаты з АГП

Аб іх правядзенні палітычныя апаненты дамовіліся папросту на вуліцы. Тэма дэбатаў – маладзёжная палітыка ў Беларусі, паведамілі Рацыі ў прэс-службе апазіцыйнай партыі.

Намеснік старшыні маладзёжнага крыла Аб’яднанай грамадзянскай партыі “Маладыя дэмакраты” Міхаіл Пашкевіч распавёў, што сустрэў сябра Савета Рэспублікі Мікалая Чаргінца каля Адміністрацыі прэзідэнта. Ён падышоў да сенатара, задаў некалькі пытанняў і прапанаваў дэбаты: “Чаргінец пагадзіўся і даў нумар свайго факсу, па якім я змагу выслаць спіс тэмаў, што будуць абмяркоўвацца падчас дэбатаў”.

Яны могуць адбыцца ў офісе АГП.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя