11-03, 18:20

У Барыса Хамайды ўзялі тлумачэнні наконт пагроз у адрас рэдактаркі “Віцебскага рабочага”

Адзін са старэйшых дэмакратычных актывістаў Віцебска Барыс Хамайда быў сёння выкліканы ў Чыгуначны РАУС, каб даць тлумачэнні наконт ліста с пагрозамі ў бок галоўнай рэдактаркі “Віцебскага рабочага” Алены Бегуновай.

Спачатку ў галоўнай газеце вобласці надрукавалі зняважлівы артыкул, у якім пераапрананне распаўсюдніка незалежнай прэсы ў цёплую вопратку і валёнкі перад выхадам дзеля працы да традыцыйнага месца ў цэнтры горада было пададзенае як нейкае выкананне мужчынскага стрыптызу. Няўдалая палітычная сатыра Алены Бегуновай, канешне ж, была для Барыса Хамайды непрыемнай, але скардзіцца на нетактоўнасць аўтаркі ці падаваць у суд за абразу ён не стаў. Наадварот, ён нават пашкадаваў журналістку, вымушаную займацца гэткай брыдкай справай. Аднак падзеі атрымалі нечаканы працяг: ужо сама галоўная рэдактарка напісала заяву ў пракуратуру. Распаўсюдніка незалежнай прэсы хуценька адшукаў участковы.

Вось што распавёў сам Барыс Хамайда:

– Пытаюся, у чым справа? Ён кажа, што нехта напісаў ліст с пагрозамі да галоўнай рэдактаркі “Віцебскага рабочага”. І вось яму трэба ў мяне тлумачэнні ўзяць. Ён папрасіў ксеракопію гэтага артыкула...

На пытанне пра змест ліста адказу актывіст не атрымаў.

– Адзінае, што ён мне сказаў: напісана ад рукі.

Гэткая акалічнасць зацікавіла, бо спадар Хамайда, які дакладна ведае, што гэта пісаў не ён, атрымаў спадзеў пра нешта дазнацца.

У выніку яго пазнаёмілі з лістом ад імя нейкага месціча, які разважае пра гнюсны ўчынак галоўнай рэдактаркі газеты і кажа, што гэткім чынам можна скампратаваць любога чалавека, у тым ліку і саму Алену Бегунову, суседзі якой маюць магчымасць атрымаць яе выяву, зробленую ў “Фоташопе” ў самых нечаканых позах.

Барыс Хамайда абверг сваё дачыненне да гэтага тэксту.
 

 

Алена ГРЫНЯВІЦКАЯ

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя