15-03, 12:12

У Мінску затрымалі вялікую партыю ўлётак да Дня Волі

Машыну, на якой рухаўся маладзёвы актывіст Зміцер Каспяровіч, сёння каля 11-й гадзіны заблакавалі адразу тры аўтамабілі ДАІ. Пра гэта Рацыі паведаміў паплечнік Змітра Каспяровіча Цімафей Дранчук.

Міліцыянты спаслаліся на тое, што ў Каспяровіча нібыта не быў пройдзены тэхнічны агляд, пасля чаго яго разам з машынай даставілі ў аддзяленне міліцыі Савецкага раёну, дзе зараз адбываецца праверка. Не выключана, што пасля разбіральніцтва маладзёвы актывіст будзе накіраваны ў спецпрыёмнік на Акрэсціна.

Ігар ОЛІН

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя