З такой ініцыятывай выступілі паплечнікі былога кандыдата ў прэзідэнты, старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Казуліна.
Цяпер за вызваленне Казуліна галадоўку з 10 сакавіка трымаюць Сяргей і Аляксандр Скрабцы, пазней да іх далучыліся грамадскі актывіст Сяргей галаганюк і был кіраўнік следчага ізалятара ГУУС Мінгарвыканкаму Алег Алкаеў.
Дачка Аляксандра Казуліна Вольга, намеснік старшыні БСДП Ігар Рынкевіч, лідэр сацыял-дэмакратычнай моладзі Алесь Стральцоў і прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч звярнуліся да беларускай і сусветнай супольнасці з заклікам распачаць з 20 сакавіка эстафетную галадоўку за вызваленне палітыка і спыненне крымінальнага пераследу апазіцыі наогул.
Па словах Ігара Рынкевіча, “палітычная галадоўка – не праява слабасці, а, наадварот, адна з крайніх мераў, якая сведчыць пра сілу нашага духу. У той самы час мы дэманструем, што ў Беларусі не дзейнічаюць прававыя аргументы для спынення пераследу ўладамі палітычных апанентаў. Толькі агульная салідарнасць з беларускімі палітвязнямі дазволіць іх вызваліць”.




