Заяўнікі вулічнай акцыі на Дзень Волі 25 сакавіка знялі з сябе адказнасць за магчымыя наступствы яе правядзення. Як паведаміў Рацыі палітык Мікола Статкевіч, Мінгарвыканкам сёння забараніў збор удзельнікаў акцыі на плошчы Якуба Коласа і далейшае шэсце да помніка Максіму Багдановіча.
Замест гэтага гарадскія ўлады прапанавалі традыцыйным маршрут – ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор па тратуарах. Мікола Статкевіч паведаміў, што сам ён, як грамадзянін на акцыю ў Дзень Волі прыйдзе, але ён і іншыя палітыкі адмовіліся падпісваць у гарвыканкаме паперу пра тое, што яны папярэджаныя пра адказнасць у выніку правядзення несанкцыянаванага шэсця.
Больш за тое, Мікола Статкевіч заявіў, што зараз перад апазіцыяй маецца маральны абавязак выказаць салідарнасць з тымі 14 маладзёнамі, супраць якіх распачата крымінальная справа за ўдзел у зімовай прадпрымальніцкай акцыі пратэсту. “Варта рабіць так, каб усе наступныя дэманстрацыі праходзілі толькі па праезнай частцы. Тады такія крымінальныя справы старцяць сэнс”, - прапануе палітык.





