У ёй узялі ўдзел шэраг гісторыкаў і галоўны рэдактар газеты Адміністрацыі прэзідэнта Павел Якубовіч.
У прыватнасці, ён згадаў пра розныя меркаванні аб людзях, што заявілі пра стварэнне БНР. Маўляў, авантурысты, якія скарысталіся прысутнасцю кайзераўскіх войскаў, каб правесці сваю палітычную лінію, а іншыя даводзяць, што БНР – прадцеча цяперашняй Беларусі.
“На мой погляд, не варта шукаць у гісторыі кропкі “канфрантацыі”, падзяляць яе выключна на “белыя” і “чорныя” перыяды. Усё, безумоўна, складаней. БНР ёсць часткай гісторыі беларусаў. Так, рамантычнай ідэі, якая сутыкнулася з суворымі рэаліямі 1917-1918 гадоў, быў наканаваны правал, і таму трагічны лёс людзей, якія арганізавалі БНР, там вельмі важны досвед палітыкі, якая ўлічвае ўсе акалічнасці жыцця і часу гістарычнага кантэксту. На жаль, некаторыя палітыкі спрабуюць манапалізаваць права на гістарычную ісціну. Яны даюць ацэнку БНР, сыходзячы з уласных уяўленняў аб гісторыі, ставяць пытанне аб абвяшчэнні 25 сакавіка нацыянальным святам. Але я больш згодны з тымі, хто лічыць, што падзея мае дачыненне да кожнага з нас. Сам факт, што ўпершыню ў гісторыі, у 1918 годзе, беларусы зрабілі спробу стварыць незалежную дзяржаву, - гэта заслугоўвае павагі”, - лічыць Павел Якубовіч.




