19-11, 14:55

Беларусы задаволеныя брусэльскім форумам

Два дні ў Бруселі праходзіў форум грамадзянскай супольнасці, які аб’яднаў прадстаўнікоў грамадскіх арганізацыяў з шасці краінаў, якія ўдзельнічаюць у праграме Еўрасаюза “Ўсходняе партнёрства”. Беларуская дэлегацыя ўспрымала форум, як спосаб заявіць пра праблемы грамадзянскай супольнасці ў сваёй краіне. Але не толькі агучыць, але і ўплываць на рашэнні меліся грамадскія дзеячы. І свайго дасягнулі. 

Па прыездзе з Бруселю беларускія ўдзельнікі форуму сабраліся разам, каб падсумаваць вынікі двухдзённага паседжання.

Яно было зладжана шведскім урадам, сацыяльна - эканамічнам саветам ЕС і Еўракамісіяй з тым, каб аб’яднаць прадстаўнікоў грамадскіх арганізыцый тых шасці краінаў, якія бяруць удзел у праграме “Ўсходняе партнёрства” .

Беларуская дэлегацыя дамаглася галоўнага, калі паставіла пытанне пра статуснасць мерапрыемства.

Кажа кіраўнік асамблеі неўрадавых арганізацый Сяргей Мацкевіч, якога абралі ў кіраўнічую раду Форума.

- Была думка, што форум можа пераўтварыцца ў аднаразовае мерапрыемства, што акрамя агучвання праблемных момантаў нічога не будзе зроблена. Дзякуючы кансалідаванай пазіцыі ў нас атрымалася правесці нашу мадэль, якая дазволіць не толькі агучваць, але і ўплываць на рашэнні, прынамсі ў межах праграмы “Ўсходняе партнёрства”.

На думку Сяргея Мацкевіча, гэты форум можа паспрыяць устанаўленню на новым узроўні адносінаў між грамадзянскай супольнасцю і беларускімі ўладамі. Але дзеля гэтага мусяць прайсці абмеркаванні ўнутры грамадскага сектара.

Радыё Рацыя

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя