10-04, 09:59

Моладзь выступіла ў падтрымку гродзенскіх гісторыкаў

Сёння сябры гродзенскай філіі “Маладога Фронта” ў корпусе гістарычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта, дзе пачалася канферэнцыя “Гродна і гарадзенцы: дзевяць стагоддзяў гісторыі”, раздалі студэнтам улёткі з інфармацыяй пра ўмяшальніцтва ідэолагаў у работу канферэнцыі.

- Вельмі важна, каб пра выключэнне дакладаў навукоўцаў з праграмы даведаліся студэнты гэтага факультэта. Асабліва гэта важна ва ўмовах страшэннай інфармацыйнай ізаляцыі, што пануе ва універсітэце, - патлумачылі арганізатары акцыі.

Нагадаем, што гарадскія ідэолагі выкінулі са складу ўдзельнікаў канферэнцыі, што мелася прайсці на гістфаку Гродзенскага універсітэта, дактароў навук Алеся Смаленчука і Алеся Краўцэвіча. Шэраг беларускіх гісторыкаў у знак салідарнасці з калегамі адмовіліся ад удзелу ў канферэнцыі.

Радыё Рацыя

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя