Студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы Хрысціна Марчук атрымала ў дэканаце навучальнай установы позву, паводле якой яна павінна наведаць Упраўленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Гродзенскай вобласці 15 сакавіка 2008 года а 15-й гадзіне.
Крысціна Марчук кажа, што ісці туды яна не збіраецца. "Не магу ж я з'явіцца на допыт 15 сакавіка 2008 года!"
Актывістка “Маладога Фронту” Хрысціна Марчук не аднойчы затрымлівалася супрацоўнікамі праваахоўных органаў за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах. На думку Хрысціны Марчук, менавіта яе апазіцыйная дзейнасць і стала падставай для выкліку ў КДБ.
Цягам апошніх месяцаў супрацоўнікі гродзенскага КДБ актывізавалі сваю дзейнасць, аб чым сведчыць колькасць дапытаных імі актывістаў апазіцыі. Да Хрысціны Марчук размову з чэкістамі мелі актывісты Руху “За Свабоду” Эдвард Дмухоўскі і Алесь Зарэмбюк.
Радыё Рацыя






