Сенатар Савету Рэспублікі, кіраўнік афіцыйнага Саюзу пісьменнікаў Беларусі Дзень незалежнасці адзначае на сваім лецішчы. Мікаля Іванавіча не запрасілі на парад.
Раней сенатар і літаратар на парадах у Дзень незалежнасці прысутнічаў не аднаразова. Але сёння Мікалай Чаргінец накіраваўся на лецішча. На парад яго не паклікалі.
- Мне не далі запрашэння. На парад жа ж трэба ісці толькі па запрашэнню.
Пытаем Мікалая Іванавіча, чаму яму не дасталася запрашэнне на парад?
- Я не ведаю…
- А раней вам давалі запрашэнні?
- Заўжды давалі. Цяпер выбралі іншага, хто можа схадзіць. Нічога страшнага ў гэтым не бачу.
Мікалай Чаргінец з’яўляецца старшынём Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспекі. Між тым, Рацыі стала вядома, што на святочны парад былі запрошаныя шэраговыя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Аляксей МІНЧОНАК, РАДЫЁ РАЦЫЯ, МІНСК






