Ініцыятыва пракуратуры Гарадзенскай вобласці па даследаванню сацыяльных уяўленняў насельніцтва аб карупцыі прынесла нечаканыя вынікі: абсалютная большасць рэспандэнтаў лічыць, што супрацоўнікі дзяржаўных установаў з’яўляюцца галоўнымі хабарнікамі.
Супрацоўнікі ўпраўлення ідэалагічнай працы Гарадзенскага аблвыканкама, якія ажыццяўлялі апытанне, высветлілі, што больш за 65% рэспандэнтаў лічаць карупцыю цяжкай хваробай грамадства, пад уздзеяннем якой знаходзяцца амаль усе дзяржаўныя ўстановы: суды, міліцыя і пракуратура таксама апынуліся сярод тых, чыя дзейнасць выклікае ў жыхароў Прынёмання шмат пытанняў.
На думку рэспандэнтаў, найбольш распаўсюджанымі карупцыйнымі злачынствамі ў рэгіёне з’яўляюцца атрыманне хабару за станоўчы разгляд судовых справаў, прасоўванне па кар’ернай лесвіцы, працаўладкаванне і неўзбуджэнне крымінальных справаў за здзейсненныя злачынствы.
Радыё Рацыя








Каментары