12-03, 12:05

Мінгарвыканкам не будзе чапаць жыхароў вуліцы Карла Маркса

Кіраўніцтва сталіцы прыняло рашэнне не адсяляць жыхароў, якія пражываюць у дамах па вуліцы Карла Маркса, і захаваць функцыянальнае прызначэнне гэтых будынкаў, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі ў гарвыканкаме старшыня Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Віктар Нікіцін.

- Мы прынялі рашэнне людзей не адсяляць і змяніць канцэпцыю забудовы вуліцы Карла Маркса. Праектна-каштарысная дакументацыя па стварэнні на гэтай вуліцы пешаходнай зоны будзе выконвацца з улікам захавання функцыянальнага прызначэння ўсіх будынкаў.

Ён удакладніў, як паведамляе Інтэрфакс, што выключэнне складуць кватэры, размешчаныя на першых паверхах спрэчных хат.

- Жыць у гэтых кватэрах нельга, і жыхары з гэтым згодны. Там практычна няма кватэр, засталося толькі некалькі, і гэтыя людзі атрымаюць жыллё з улікам усіх сваіх інтарэсаў.

Паводле чыноўніка, змененая канцэпцыя забудовы прадугледжвае рэканструкцыю фасадаў, уладкаванне дваровых тэрыторый з стварэннем парковак, а таксама стварэнне інфраструктуры грамадскага харчавання, месцаў для адпачынку, аб'ектаў гандлю.

- Гэты канфлікт паказаў, што няўменне працаваць з людзьмі прыводзіць да такіх сітуацый. Трэба больш інфармаваць і слухаць людзей.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя