“Пнуть Фрица” – так называецца новая забаўляльная гульня, якую прыдумалі члены БРСМ падчас Рэспубліканскага фестывалю здаровага ладу жыцця “Алімпія”-2007. Той, хто пне “фрыца”, атрымліваў узнагароду ў 10 еўра. Пра гэта можна даведацца зазірнуўшы на афіцыйны сайт арганізацыі ў раздзел “Фотаальбом”.
Сайт не паведамляе якую суму зарабілі ўдзельнікі забавы, і якім чынам гульня ўпісвалася ў мэты фестывалю па прапагандзе здаровага ладу жыцця і прафілактыцы негатыўных з’яваў у моладзевым асяродку.





