стужка навінаў

У Брэсце ўстаноўлена скульптурная кампазіцыя

Шабліст Аляксей Ліхачэўскі ўвайшоў у дваццатку мацнейшых на этапе юніёрскага Кубка свету

С.Багданкевіч: “Трэба браць крэдыты”

Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Брысбене

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец прызначаны членам Савета Рэспублікі

Распачата крымінальная справа ў дачыненні да гамяльчаніна, які праводзіў на даму незаконныя валютныя аперацыі

Чэшскае кіраўніцтва падзяліла абавязкі на перыяд старшынства ў Еўрасаюзе

Арэнда жылля ў Менску патаннела з-за зніжэння попыта

Хакеісты "Нёмана" прайгралі першую гульню ў Новым годзе

Нацбанк павысіў цэны на каштоўныя металы

Каманда Беларусі выйграла ў нямецкіх хакеістаў на Калядным турніры

Золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся за снежань на 582 мільёна даляраў

14-03, 12:23

Агляд беларускай прэсы 14 сакавіка

“Комсомольская правда в Белоруссии” працягвае тэму некарэктных паводзінаў інспектараў ДАІ, якія дзеля таго, каб спыніць п’янага кіроўцу, стварылі шчыт з аўтамабіляў, у якіх знаходзіліся людзі. Карэспандэнты ”Камсамолкі” адшукалі сведку здарэння з боку парушальніка правілаў руху. Дзяўчына Вольга, якая знаходзілася ў салоне аўтамабіля “Гольф”, які і спрабавалі спыніць даішнікі, кажа, што яна адзіная з пасажыраў была ў той момант цвярозай.

“СБ. Беларусь сегодня” друкуе падборку матэрыялаў з рэгіёнаў наконт зямельнага пытання. Як ідзе ўпарадкаванне зямельных участкаў і колькі грамадзянаў ужо пазбаўленыя дзяржавай сваёй маёмасці ў адпаведнасці з указам прэзідэнта? Пра гэта можна прачытаць у артыкуле “Зямля – тавар няпросты”. Прыкладам, аўтары распавядаюць гісторыі некаторых гаспадароў, якія незаконна захапілі зямельныя ўчасткі, а зараз па рашэнні суда вымушаныя разбураць свае катэджы. Аднак ёсць і такія, хто ўсё роўна працягвае парушаць заканадаўства. Гэтых грамадзян “СБ” папярэджвае, што кампанія па навядзенню парадку будзе працягвацца. І займацца гэтым будзе спецыяльны аддзел па нагляду за прыродаахоўным і зямельным заканадаўствам, які быў створаны пры Генеральнай пракуратуры напрыканцы мінулага году.

Газета ўраду“Рэспубліка” піша пра перспектывы жыллёвага будаўніцтва ў Беларусі. Пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка адмяніў абмежавані далявога будаўніцтва, рынак нерухомасці значна ажывіўся. Шмат з тых, хто ўжо адчаяўся атрымаць жыллё, зноў паверылі ў магчымасць у хуткім часе пераехаць ва ўласную кватэру. Дзяржава абяцае, што чэргі тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, знікнуць праз пяць год. Задаволеныя і самі будаўнікі, бо зараз яны не павінны абмяжоўваць сваю рэнтабельнасць 5 адсоткамі. Гэтае абмежаванне, на іх думку, было галоўным фактарам стрымлівання росту аб’ёмаў будаўніцтва.

Інтэрнэт-выданне “Беларускія навіны” распавядае пра кампанію, якую ў межах “Беларускага тыдня” ў Бруселі праводзіць мясцовая арганізацыя “За дэмакратычную Беларусь”. Яе актывісты збіраюць подпісы за зніжэнне кошту шэнгенскіх візаў для беларусаў. Пад зваротам ужо сабраныя 103 подпісы еўрапарламентароў. Але каб голас беларусаў быў пачуты, трэба, каб свае подпісы пад дакументам паставілі не менш за 391 дэпутата Еўрапарламенту.

“Звязда” закранае тэму Канстытуцыйнага суду. Ці стане гэты орган двухпалатны? Намеснік старшыні суда Аляксандр Марыскін не выключае, што гэта магчыма ўжо ў бліжэйшай перспектыве. Гэта, паводле юрыста, неабходна для таго, каб павысіць эфектыўнасць працы Канстытуцыйнага суду.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя