Ад сёння патэлефанаваць у жывы эфір Радыё Рацыя можна праз інтэрнэт-тэлефон Skype. Паведамляйце нам свае навіны, віншуйце сваякоў ды каханых, замаўляйце песні. Як усталяваць Skype?
Дзеля таго, каб выйсці ў жывы эфір Рацыі Вам найперш трэба спампаваць з сеціва праграму Skype (www.skype.com) ды ўсталяваць яе на свой камп’ютэр.
Пасля таго, як зробіце гэта, падлучыце да кампутара мікрафон ды калонкі, і дадайце да спісу кантактаў карыстальніка RACYJA.
Патэлефануйце гэтаму карыстальніку – і Вы ў эфіры Радыё Рацыя!







Каментары