Ягонае адкрыццё адбылося ўчора ў Старых Дарогах. Мемарыяльны знак прымацаваны на сцяне галоўнага будынка ў мясцовым прыватным Музеі беларускага мастацтва на сядзібе Анатоля Белага.

Ён уяўляе сабой вялікі сталёвы ліст з выявай нацыянальнага герба "Пагоня", шыльдай са словамі з гістарычнай Трэцяй устаўной граматы Рады БНР ад 25 сакавіка 1918 года аб абвяшчэнні Беларускай Народнай Рэспублікі. На ім таксама ўвасоблены абліччы 18 палітычных дзеячаў — заснавальнікаў БНР.
Ігар ОЛІН






