17-03, 17:05

У ЛПП адпраўляюць ужо сем’ямі

Сямья Драбышэўскіх з Гомеля разам адправіцца на паўтара гады на выхаванне ў лячэбна-працоўны прафілакторый. Такі прысуд бацьку Міхаілу Паўлавічу, маці Ніне Віктараўне і іх паўналетняму сыну Міхаілу вынес 17 сакавіка Савецкі суд Гомеля.

 

Падчас суду

Кватэрай Драбышэўскіх, якая знаходзіцца на Рэчыцкай шашы ў Гомелі, пакуль будзе распараджацца дзяржава. Падчас свайго знаходжання ў ЛПП гаспадары нават не будуць сплочваць квартплату. Сама ж кватэра зараз знаходзіцца ў заняпадзе: выбіта шкло, паўсюль антысанітарыя.

Як паведаміў Рацыі участковы інспектар маёр Леанід Цярэшчанка, Драбышэўскія не толькі злоўжывалі алкаголем, але і перашкаджалі жыць суседзям. Амаль штодня ў кватэры адбываліся бойкі і скандалы. “Гаспадар дома як выпье, так лезе ў бойку”, - дадаў інспектар. 

Павел КАТВІЦКІ
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя