Беларусы на Падляшшы пісалі сёння агульнанацыянальную дыктоўку. Усе ахвотныя далучыцца да гэтай акцыі і пісаць “Прадмову” да “Дудкі беларускай“ Францішка Багушэвіча грамадой сабраліся ў сядзібе радыё “Рацыя”.
Слухачы радыё пісалі дыктоўку ў сваіх хатах, праслухаўшы дыктоўку ў нашым эфіры. Тэкст дыктоўкі з’явіцца на сайце радыё “Рацыя” ў панядзелак, і тыя, хто пісаў яе, змогуць самастойна праверыць веданне мовы. Тыя, хто не змог напісаць дыктоўку, яшчэ маюць магчымасць зрабіць гэта праз сайт радыё “Рацыя” бліжэйшымі днямі ў любы момант.










