Сёння больш за 200 гродзенцаў узялі ўдзел у напісанні беларускай дыктоўкі. Сярод якіх дактары навук, пісьменнікі, мастакі і журналісты.
Тэкстам абраная “Прадмова” да зборніка Багушэвіча “Дудка беларуская”. У якасці дыктоўцаў сярод іншых выступілі пісьменніца Данута Бічэль, актор і спявак Віктар Шалкевіч, кіраўніца хору “Бацькаўшчына” Вера Кунцэвіч.
Самаму маладому ўдзельніку дыктоўкі Тамашу Саранчукову нядаўна споўнілася тры гады, а самаму сталаму, прафесару філалогіі Мікалаю Мельнікаву - 83 гады. Кожны з іх атрымае ад арганізатараў каштоўныя падарункі.
Паводле арганізатараў дыктоўкі ў Гродне - гарадской структуры грамадскіх аб`яднанняў "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" і "Таварыства беларускай школы", гэта не ёсць тэст на валоданне мовай, а ў першую чаргу актам салідарнай датычнасці да беларускасці.

Дактары гістарычных навук Сяргей Токць і Генадзь Семянчук, настаўнік астраноміі і краязнаўца Алесь Госцеў у чаканні дыктоўкі (злева направа)

Кіраўнік ТБМ прафесар Аляксей Пяткевіч і пісьменніца Данута Бічэль рыхтуюцца да прачытання

Пяцікласнік Аляксандр знаёміцца з суседкай па парце

Дыктоўка пачалася....

Дыктоўку пісалі адмысловымі асадкамі з надпісам “Удзельніку беларускай агульнанацыянальнай дыктоўкі. Гародня 22.03.2008”.

Ганаровы старшыня Саюза палякаў у Беларусі Тадэвуш Гавін

На крэслах месца ўжо не хапіла

"А зараз паўтараю ўвесь сказ", - дыктуе акцёр і спявак Віктар Шалкевіч

Самы малы ўдзельнік дыктоўкі Тамаш здае сваю працу
Радыё РАЦЫЯ





