07-02, 13:15

Анжаліку Борыс зноў пачалі застрашваць

Невядомыя пракалолі ў Гродна колы і аблілі блакітнай фарбай два легкавікі, якія пастаянна выкарыстоўваюцца непрызнаваным уладамі Саюзам палякаў на чале з Анжалікай Борыс. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар арганізацыі Ігар Банцар.

Ён лічыць здзейсненае правакацыяй. Па яго словах, міліцыянты неахвотна выехалі да месца здарэння, калі па дапамогу звярнуўся адзін з кіроўцаў пашкоджанага аўтамабіля. Прэсавы сакратар таксама зазначыў, што Анжаліка Борыс збіралася ехаць у Смаргонь. Раней Ленінскі раённы суд Гродна пакараў штрафам памерам у 71 мільён рублёў фірму «Палоніка», якой кіруе Анжаліка Борыс.

Сябра Саюза палякаў, карэспандэнт польскага выдання ў Беларусі «Gazeta Wyborcza» Анджэй Пачобут паведаміў Радыё Рацыя падрабязнасці аб здарэнні:

- Мушу ўдакладніць, што гэта былі не машыны Анжалікі Борыс, як паведамляюць некаторыя СМІ, а службовыя машына Саюза палякаў і прыватная машына супрацоўніка рэдакцыі газеты "Глос з-над Немна" Аляксея Салея. У адзін вечар вось гэтыя дзве машыны былі абліты фарбай сіняга колеру, гэта была абсалютна аднолькавая фарба. І парэзалі колы. На думку экспертаў, па неафіцыйнай інфармацыі, якую мы маем, як мінімум тры асобы займалася гэтай так бы мовіць справай. І па той інфармацыі, якую мы маем, за гэтым стаяць менавіта беларускія спецслужбы. Гэта частка псіхалагічнага ціску на сяброў Саюза палякаў і на яго кіраўніцтва. Звязана гэта з абвастрэннем сітуацыі вакол нашай арганіцацыі, якую мы назіраем на працягу апошніх месяцаў.

Радыё Рацыя

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя