Так незвычайна вырашылі павіншаваць Уладзіміра Русакевіча з Сусветным днём свабоды прэсы, які адзначаецца 3 траўня, актывісты “Моладзі БНФ”.




Паводле аднаго з удзельнікаў акцыі Франака Вячоркі, у часы ВКЛ самых лепшых ваяроў было прынята ўзнагароджваць свінымі галовамі – гэта быў сімвал мужнасці і адвагі: “Спадар Русакевіч таксама прадэманстраваў вялізныя здольнасці ў справе ліквідавання незалежнай прэсы, і дзякуючы яго намаганням зараз па індэксе свабоды прэсы, які штогод складае амерыканскі даследчы цэнтр Freedom House, Беларусь займае 188-е месца са 195-ці”.
На сталічным Галоўпаштамце свіная галава была загорнутая ў газеты “Советская Белоруссия". Пасылка заважыла на 12 кілаграмаў.
Кастусь ВАНСЯЦКІ




