07-05, 10:51

У Гродне – дэфіцыт дрэваў

Пры падрыхтоўцы комплекснай тэрытарыяльнай схемы аховы асяроддзя супрацоўнікі Беларускага навукова-даследчага цэнтра “Экалогія” выявілі, што ў Гродне колькасць дрэў не адпавядае існуючым стандартам. Негледзячы на гэта, знішчэнне зялёных насаджэнняў працягваецца.

Бліжэйшым часам паводле распараджэння мясцовых уладаў будуць знішчаныя каштаны на вуліцы Ажэшкі. Акрамя таго, пры абвешчанай рэканструкцыі гарадскога раёна Новы Свет будаўнікі непазбежна знішчаць дрэвы, якія ўпрыгожваюць гэты куток горада.

Паводле новых патрабаванняў упарадкавання , знішчэнню падлягаюць тыя дрэвы, што знаходзяцца бліжэй за 5 метраў да фундаментаў забудоваў ці 2,5 метра ад восі газа- і вадаправодаў. Як лічаць спецыялісты, карнявая сістэма можа пашкодзіць камунікацыям і выклікаць аварыйную сітуацыю.

Між тым, паводле даследаванняў навукоўцаў цэнтра “Экалогія”, Гродна істотна не хапае зеляніны, асабліва калі не браць ва ўвагу лесапаркі Пышкі і Румлёва, якія фактычна знаходзяцца па-за межамі горада. Паўтары тысячы саджанцаў, якія высадзілі ў гэтым годзе, ніякім чынам не заменяць тысячы дрэваў, знішчаных падчас так званай рэканструкцыі.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя