08-05, 11:32

Гродзенскія вучні і настаўнікі бясплатна добраўпарадкуюць горад

Сёння ва ўсе ўстановы адукацыі Гродна дайшоў ліст за подпісам галоўнага ў сістэме адукацыі горада - Аляксандра Іванавіча Сягодніка, начальніка ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.

Паводле гэтага дакумента, вучням, настаўнікам, супрацоўнікам школ неабходна адпрацаваць 80 гадзін - 2 тыдні - цалкам бясплатна на добраўпарадкаванне горада. Безумоўна, што адпрацоўка павінна праводзіцца ў свой вольны час. Прычым выкладчыкі не выключаюць, што чыноўнікі адлічаць на гэта нейкія сродкі і з заробка. Як выказваюцца настаўнікі, гэта дакумент - поўная бязглуздасць.

Вось вытрымкі з ліста, які патрапіў у рэдакцыю Рацыі:

Палажэнне аб правядзенні акцыі па добраўпарадкаванні і азеляненню тэрыторыі ўстаноў адукацыі, прысвечанай 880-годдзю абласнога цэнтра горад Гродна “80 гадзін у гонар 880-годдзя сталіцы вобласці”

1. Мэта акцыі: паляпшэнне эстэтычнага афармлення ўстаноў адукацыі. комплекснага добраўпарадкавання тэрыторый вучэбных устаноў; актывізацыя працы па эстэтызацыі афармлення вучэбных устаноў, ландшафтнага комплекснага добраўпарадкавання тэрыторый устаноў адукацыі.

2. Парадак правядзення:

2.1. У акцыі прымаюць удзел навучэнцы і працаўнікі ўстаноў адукацыі г.Гародня і Гарадзенскай вобласці.

2.2. Для правядзення акцыі ствараюцца арганізацыйныя камітэты (далей - аргкамітэты):
- у вучэбных установах - кіраўнікамі вучэбных устаноў;
- у раёнах і Гродне - аддзеламі адукацыі;

2.3. Акцыя праводзіцца ў 2 этапы:

1-ы этап - красавік - чэрвень, вынікі якога падводзяцца ў чэрвені 2008 г.

2-і этап - ліпень-жнівень, вынікі падводзяцца пры прыёмцы ўстаноў адукацыі да 2008/09 вучэбнага году.

З. Падчас акцый кожнаму супрацаўніку і навучэнцу ўстаноў адукацыі неабходна адпрацаваць не меней 80 гадзін на добраўпарадкаванні сваіх устаноў і прылеглых да іх тэрыторый. навядзенню парадку ва ўстановах і падвышэнню ўзроўня іх культуры.
Да 15 красавіка арганізацыйным камітэтам неабходна спланаваць комплексныя працы, у тым ліку суботнікі, па прывядзенні ў сучасны эстэтычны стан параднага пад'езда і ўсяго будынка, абсталяванню аўтастаянак, стадыёнаў, гульнявых пляцовак, азеляненню тэрыторыі і г. д.

Падвядзенне вынікаў акцыі будзе ажыццяўляцца з улікам крытэраў абласнога агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні і азеляненню малой радзімы “Квітней, мой край!” і рэалізацыі дызайнерскіх праектаў афармлення ўстаноў адукацыі вобласці. Лепшыя ўстановы адукацыі ўзнагароджваюцца дыпламамі ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.

4. Функцыі аргкамітэта і журы акцыі выконваюць раённыя і абласная прыёмныя камісіі і арганізатары агляду-конкурсу “Квітней, мой край!”.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя