Апытанне на гэтую тэму ў 82 краінах правяла служба Gallup. 26% іх жыхароў гатовыя эміграваць. То бок, чвэрць зямлян незадаволеныя сваімі дзяржавамі.
Рэкордная колькасць патэнцыйных эмігрантаў у Сьера-Леонэ – 65%. А вось у Саудаўскай Аравіі такіх толькі 1%.
У Беларусі гатовыя эміграваць 20% насельніцтва. Для параўнання з іншымі постсавецкімі краінамі: у Малдове – 34%, у Азербайджане – 28%, Грузіі – 26%, Украіне – 25%, Літве – 22%, Расіі – 17%, піша Washington ProFile.





