01-07, 11:15

Шэсць медалёў на чэмпіянаце Еўропы па веславанні

На чэмпіянаце Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ ў нямецкім Брандэнбургу беларусы заваявалі 6 медалёў, сярод якіх 4 вышэйшай вартасці.

Чэмпіёнамі кантынента сталі экіпажы байдаркі-чацвёркі на дыстанцыі 1000 м (Раман Петрушэнка, Аляксей Абалмасаў, Артур Літвінчук, Вадзім Махнёў) і 200 м (Раман Петрушэнка, Тарас Валько, Дзям'ян Турчын, Вадзім Махнёў). На вышэйшую прыступку п'едэстала гонару падняўся і наш Дзяніс Гаража, які выйграў заезд на каноэ-адзіночцы на 500 м.

Серабро заваяваў экіпаж байдаркі-двойкі на 200 м - Раман Петрушэнка і Вадзім Махнёў, а на такой жа дыстанцыі экіпаж каноэ-чацвёркі (Дзмітрый Рабчанка, Аляксандр Валчэцкі, Дзмітрый Вайцішкін, Андрэй Багдановіч) заваяваў бронзавы медаль.

У спаборніцтвах сярод жанчын наша байдарачніца Марыя Палтаран на дыстанцыях 200 м і 1000 м была шостая, а на 500-метроўцы паказала 9-ы вынік, паведамляе БЕЛТА.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя