“Мяне злуе, калі лад жыцця спартсмена далёкі ад нармальнага”, — заяўляе галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Бернд Штангэ.
- Наяўнасць падобных рэчаў у беларускім футболе мяне расчаравала. Для выступлення на высокім узроўні важна ўсё: тэхніка, тактыка, самааддача, правільнае харчаванне. Сусветныя зоркі наймаюць кансультантаў па гастранамічных пытаннях. Я не магу зразумець, чаму ў нас некаторыя маладыя людзі жывуць несур'ёзна. Калі справа пойдзе так і далей, перспектыў у беларускага футбола не будзе. Мала кантраляваць гульцоў, запіраць іх на базе. Неабходна пераконваць іх, што ў халадзільніку ў іх павінна ляжаць тое, што трэба. Інакш непазбежныя праблемы пры гульні два разы на тыдзень. На тое, каб навучыцца выступаць у такім рытме, сыходзяць доўгія гады.
Гэткую заяву Бернд Штангэ зрабіў падчас прамой лініі з чытамі“Прэсболу”.







Каментары