22 сакавіка ў матчы ў адказ 1/8 фіналу "Гомель" прайграў на сваім полі цяперашняму ўладальніку трафея брэсцкаму "Дынама" — 1:2 (Жыўковіч, 7 — Козак, 44, Рыжэўскі, 65), але прайшоў далей за кошт поспеху ў першай сустрэчы на полі саперніка — 2:0.
Астатнія вынікі: "Шахцёр" (Салігорск) — "Мінск" (Д2) — 3:2 (Жукоўскі, 14, Гаціеў, 30, з пенальці, Бычонак, 70 — Асіпенка, 11, Пятраўскас, 69) (першы матч — 1:0); "Нёман" (Гродна) — "Дарыда" (Ждановічы) — 0:1 (Шапятоўскі, 4) (0:1); "Мясакамбінат" (Віцебск, Д3) — "Хімік" (Светлагорск, Д2) — 0:1 (Гаўрыловіч, 90+2) (0:1).
Раней у 1/4 фіналу выйшлі барысаўкі БАТЭ, магілёўскі "Днепр", мінскія "Дынама" і МТЗ-РІПА.
У наступным раундзе сустракаюцца: БАТЭ — "Хімік", МТЗ-РІПА — "Гомель", "Шахцёр" — "Дарыда", "Дынама" — "Днепр". Матчы пройдуць 29 сакавіка і 2 красавіка. Гаспадары першых гульняў будуць названы пазней. //БелаПАН




