24-03, 16:19

Штанге разлічвае перамагчы турак

24 сакавіка галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе даў прэс-канферэнцыю, прысвечаную таварыскаму матчу са зборнай Турцыі, які адбудзецца 26 сакавіка на мінскім стадыёне “Дынама” (пачатак – а 20-й гадзіне).

Немец кажа, што яму надта цікава будзе ў гэтай сустрэчы праверыць тое, якога прагрэсу дасягнула каманда. Праўда, зазначыў, што не змог сабраць усіх мацнейшых футбалістаў. Не выйдуць на поле Кульчы, Амельянчук, Калачоў, траўмы ў Філіпенкі, Пласконнага, Рамашчанкі і Кутузава. Зараз дактары робяць усё, каб хаця б нехта з іх згуляў у матчы з туркамі.

Што да Турцыі, то Бернд Штанге назваў гэтую зборную вельмі моцным праціўнікам, але сказаў, што “мы вельмі хочам перамагчы”. Трэнер заклікаў заўзятараў прыйсці на “Дынама”, каб падтрымаць каманду.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя