06-02, 14:59

Прайгралі ЦСКА ў матчы чэмпіянату КХЛ

У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае "Дынама" саступіла ЦСКА з лікам 2:4 (1:0, 0:1, 1:3). Гульня адбылася 5 лютага ў Мінску.

Гэта 17-ы матч у сезоне, калі "Дынама" першым адкрывае лік, але ў выніку прайграе. Шанцы на выхад у плей-оф КХЛ каманда страціла яшчэ ў папярэднім туры.

Шайбы закінулі: у гаспадароў — Алег Антоненка (18.07; 55.00 — буліт); у гасцей — Якаў Рылаў (21.04, у большасці), Дзяніс Паршын (53.36), Сяргей Розін (56.57), Нікалас Дзімітракас (59.48, у большасці, у пустыя вароты).

Наступную сустрэчу, якая будзе апошняй дамашняй у гэтым сезоне, "Дынама" правядзе 7 лютага — з чэхаўскім "Віцязем", паведамляе БелаПАН

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя