Намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Пяткевіч на праведзенай у Мінску чарговай канферэнцыі Беларускага лыжнага саюза (БЛС) абраная новым старшынёй гэтай арганізацыі. На пасадзе кіраўніка БЛС яна змяніла гендырэктара БРУСП "Белдзяржстрах" Анатоля Свяржа, паведамляе БелТА.
БЛС аб'ядноўвае атлетаў па 6 відах спорту - лыжных гонках, лыжнаму дваябор'ю, скачках на лыжах з трампліна, фрыстайлу, горных лыжах і сноўборду.
У жніўні 2007 года Наталля Пяткевіч узначаліла таксама асацыяцыю "Беларуская федэрацыя гарналыжнага спорту і сноўборда", якая ўваходзіць у структуру Беларускага лыжнага саюза.
Генеральным сакратаром БЛС паўторна выбраны Леанід Чашчын.




