Больш за ўсё ліцэнзій заваявана ў лёгкай атлетыцы - 63. У плаванні здабыта 15 допускаў, цяжкай атлетыцы - 10, кулявой стральбе і веславанні акадэмічным - па 9, мастацкай гімнастыцы - 8, спартыўнай гімнастыцы - 7, веславанні на байдарках і каноэ - 6, веласпорце - 5 (на шашы - 3 і трэку - 2), парусным спорце, скачках у ваду, боксе, дзюдо - па 4, фехтаваннні, вольнай барацьбе - па 3, грэка-рымскай барацьбе, скачках на батуце, настольным тэнісе - па 2.
У мацнейшай групе “А” да пекінскай Алімпіяды рыхтуюцца 187 спартсменаў (100 мужчын і 87 жанчын) у 25 відах спорту.
Адбор на Гульні прадоўжыцца да ліпеня. У красавіку беларусы выступяць у некалькіх міжнародных спаборніцтвах, дзе будуць разыгрывацца алімпійскія пуцёўкі, паведамляе БелТА.
У Даніі да 20 красавіка праходзіць чэмпіянат Еўропы па бадмінтону, дзе алімпійскія ліцэнзіі дастануцца толькі залатым прызёрам.
На кваліфікацыйным турніры па сінхроннаму плаванню ў Пекіне размяркуюцца пропускі на Гульні ў групавых спаборніцтвах і сярод дуэтаў.
18-20 красавіка ў Швейцарыі адбудзецца мужчынскі адборачны турнір па вольнай барацьбе, дзе кваліфікуюцца па 4 атлеты ў кожнай вагавой катэгорыі.
А 26-27 красавіка адбудуцца еўрапейскія індывідуальныя кваліфікацыйныя турніры па фехтаванню. Турнір шпажыстаў прыме Прага (Чэхія), рапірыстаў - Лісабон (Партугалія). Кваліфікуюцца па 2 лепшыя ў шпазе і па 3 - у рапіры.
Плануецца, што на Алімпіяду-2008 у Пекін адправяцца 170-200 беларускіх атлетаў у 22-23 відах спорту. На Гульнях-2004 у Афінах Беларусь была прадстаўлена 151 спартсменам у 23 відах. Заваявана тады было 15 медалёў (2 залатыя, 6 сярэбраных і 7 бронзавых).






