І быў пераабраны старшынём федэрацыі хакея на безальтэрнатыўнай аснове. Такое рашэнне прынялі дэлегаты справаздачна-выбарчай канферэнцыі ФХРБ, якая праходзіла 19 красавіка ў Мінску.
Падчас тайнага галасавання за яго кандыдатуру выказаліся 25 дэлегатаў канферэнцыі, супраць — двое.
- Гэта вельмі цяжкая грамадская работа, якая вялікага задавальнення не прыносіць, — патлумачыў У.Навумаў у інтэрв'ю БелаПАН.
Дэлегаты абралі выканкам федэрацыі, апеляцыйны камітэт і рэвізора, якім стаў генеральны дырэктар мінскага "Юнацтва", былы намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Саланец.
У.Навумаў узначальвае ФХРБ з 2001 года.




