24-04, 13:25

Харанека ўзняў 34 тоны

Гіравік і рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінэса Вячаслаў Харанека устанавіў новы рэкорд. За 150 хвілін ён узняў бочку з вадой вагой 40 кг на прамыя рукі 850 разоў (агулам 34 тоны). Гэта на 50 уздымаў болей, як было ў папярэдняе дасягненне (тады асілак падымаў бочку з безалкагольным півам).

Рэкорд Харанека ўстанавіў у прамым эфіры аднаго з беларускіх тэлеканалаў. Па яго словах, гэта дадатковы цяжар: у студыі душна і спякотна. Дарэчы, за гэты час Харанека схуднеў на 4 кг.

Гэта ўжо 127-ы рэкорд у кар’еры 47-гадовага беларускага асілка. Яго ён прымеркаваў да Года здароўя і 85-годдзя таварыства “Дынама”, паведамляе БЕЛТА.

“Я не заклікаю людзей рабіць тое самае – гэта цяжка і не кожнаму дадзена. Але калі нехта, пабачыўшы мяне, пачне рабіць ранішнюю зарадку, то гэта будзе ўжо поспехам”, - кажа Харанека.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя